📌БЕЛАРУСКІ ВОПЫТ МІЖКАНФЕСІЙНАЙ ЗГОДЫ
Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Аляксандр РУМАК – у праграме «Актуальны мікрафон» Дзмітрыя РУБАШНАГА і Алены ДАВІДОВІЧ. Прэзідэнт Беларусі сустрэўся з прадстаўнікамі самых значных па колькасці вернікаў рэлігійных канфесій, якія існуюць у краіне. Пра што ішла размова? Абмеркавалі с госцем: як беларусы ставяцца да розных рэлігій і чаму на нашай зямлі захоўваецца этнаканфесійная згода; як заканадаўча рэгулююцца рэлігійныя пытанні і ці існуюць бар'еры для свабоды веравыяўлення; пазітыўны вопыт супрацоўніцтва дзяржавы і канфесій на канкрэтных прыкладах; як рэлігійныя канфесіі садзейнічаюць у захаванні гістарычнай памяці, агульначалавечых і маральных каштоўнасцей, сямейнай палітыцы, выхаванні дзяцей і моладзі, барацьбе з алкагалізмам і наркаманіяй; ці існуе кадравая праблема для саміх канфесій і як яна вырашаецца; дзе і калі будуць створаны цэнтры прыцягнення вернікаў традыцыйных рэлігійных канфесій, адпаведна прапановы Прэзідэнта; чаму паміж Аляксандрам Лукашэнкам і Папам Рымскім Францішкам такія добрыя адносіны; калі будзе адрэстаўраваны пашкоджаны пажарам Касцёл святога Сымона і святой Алены, вядомы як Чырвоны касцёл, у Мінску; як развіваецца ў краіне ўнутраны і знешні рэлігійны турызм... Адказалі на пытанні радыёслухачоў.